Выява з тэлеграм-канала «Кіберпартызанаў»

Выява з тэлеграм-канала «Кіберпартызанаў»

17 красавіка на канале «Кіберпартызанаў» з'явілася аб'ява пра тое, што ўсе падпісчыкі канала будуць выдаленыя. Чытачоў заклікалі пераходзіць у новы канал. Мы распыталі ў іх, чаму так адбылося:

«Чалавек, які быў уладальнікам канала, пэўны час не выходзіў на сувязь.

Мы былі вымушаныя рэалізаваць прынятыя групай пратаколы бяспекі, выдалілі ўсіх падпісчыкаў і заклікалі пераходзіць у новы канал.

У гэтага чалавека была адзіная роля — валоданне каналам. Усе астатнія рэсурсы «Кіберпартызанаў» ніколі не былі яму даступныя. Нават ён не бачыў поўны спіс падпісантаў, бо самі наладкі Telegram дапускаюць адлюстроўванне толькі 200 падпісчыкаў. Акрамя таго, ён не меў доступу ні да якіх адчувальных даных.

Нядаўна ўладальнік выйшаў з намі на сувязь. Растлумачыў, што не пісаў па асабістых абставінах.

З астатнімі каналамі, акрамя найбольшага, усё добра. Цяпер мае сэнс падпісвацца на новы канал — зараз тут будуць усе асноўныя навіны з жыцця групы, інфармацыя пра новыя злівы і ўзломы. Таксама нагадваем наш канал па кібербяспецы, дзе мы публікуем шмат карысных матэрыялаў на тэму бяспекі ў лічбавай прасторы».

Чытайце таксама:

«Кіберы» расказалі, як лепш тлумачыць правілы бяспекі старэйшым людзям

«Кіберпартызаны» паведамілі пра атаку на гродзенскі «Азот»

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

Клас
41
Панылы сорам
22
Ха-ха
11
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
5