Тэмай чарговай праграмы «Па сутнасці» стала пытанне бяспекі Беларусі. Не абышлося без абмеркавання верагоднасці ўступлення Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны.

Як заўважыў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў генерал-маёр Руслан Касыгін, які ў 2020-2023 гадах узначальваў Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба,

«важна разумець, што нягледзячы на тое, што мы вызначыліся, што Беларусь не павінна ўступіць у вайну, бо для нашай дзяржавы гэта будзе вялізны ўдар, але нас усё роўна спрабуюць уцягнуць у гэту вайну».

Deputy Chairman of the Standing Committee on National Security of the House of Representatives of the National Assembly of Belarus Major General Ruslan Kasygin Заместитель председателя Постоянной комиссии по национальной безопасности Палаты представителей Национального собрания Беларуси генерал-майор Руслан Касыгин намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі генерал-маёр Руслан Касыгін

Дэпутат генерал-маёр Руслан Касыгін. Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

На погляд Касыгіна, Беларусь у вайну ўцягваюць «заходнія партнёры», якія спрабуюць такім чынам атрымаць яшчэ адзін рычаг, які можна выкарыстаць для ціску на кіраўніка нашай дзяржавы, на ўсё наша кіраўніцтва і на ўсю нашу краіну».

Таму, лічыць дэпутат, «трэба разумець, што мэты і задачы заходніх партнёраў, як любіць паўтараць міністр замежных спраў Расіі Лаўроў, адна — дэстабілізаваць абстаноўку. А гэта зрабіць можна ў тым ліку за кошт уцягнення нас у вайну. Што, зразумела, для нашай дзяржавы недапушчальна».

Далей Касыгін патлумачыў выказаны Лукашэнкам тэзіс аб тым, што Беларусь не збіраецца ваяваць і «Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь»: «з боку Украіны на мяжы з Беларуссю размяшчаюцца войскі, якія з'яўляюцца вялізным ваенным патэнцыялам … Гэта сілы тэрытарыяльнай абароны — ваюючыя войскі. І Рэспубліка Беларусь забяспечвае фланг, тыл нашых стратэгічных ваенных саюзнікаў — Расійскай Федэрацыі, стрымліваючы ля нашых межаў групоўку тэрытарыяльных войскаў, якая непасрэдна каля мяжы складае 18 тысяч».

Касыгіна, які і раней выказваўся аб тым, што ЗША і ЕС не хаваюць сваёй падрыхтоўкі да ўзброенага сутыкнення з Беларуссю і Расіяй, дапоўніў палітолаг Пятро Пятроўскі:

«Згодна з тэзісам нашага прэзідэнта, Расія не зацікаўленая ў тым, каб Беларусь удзельнічала ў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Цяпер перафразуем: ворагі Расіі зацікаўленыя ўцягнуць Беларусь у баявыя дзеянні».

Чытайце таксама:

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе

Пятроўскі заклікаў да стварэння мабілізацыйнага тыпу эканомікі Беларусі

Беларускі Генштаб рыхтуецца да вайны з Польшчай. Але абгрунтаваць гэта не можа без канспіралогіі 

Клас
2
Панылы сорам
41
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
15