Аляксей Лопух. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Аляксей Лопух. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Ці сапраўды Лопух засвяціўся ў пратэсных чатах? Так. Праўда, ягоныя каментары непалітычныя.

Суполкі, у якіх засвяціўся тэлеграм-акаўнт Аляксея

Суполкі, у якіх засвяціўся тэлеграм-акаўнт Аляксея

Тэлеграм-акаўнт Аляксея быў дрэнна абаронены, то бок, быў адразу бачны па ягоным нумары. Імаверна, менавіта так яго і вылічылі губазікаўцы — гэта было зусім нескладана.

У чаце групы «Карнікі Беларусі» ён напісаў пад адным з фота сілавікоў: «добрая вінтовачка, пад пятнаццаць тысяч даляраў разам з прыцэлам каштуе».

Мы знайшлі ў яго агулам тры каментары ў «пратэсных» суполках: у «Карніках», у чаце канала LUXTA (Лопух там бяскрыўдна пажартаваў) і ў чаце канала «Мая краіна Беларусь» (ён разважаў пра тое, што варта быць пільным з грашыма за мяжой і не пакідаць іх абы-дзе).

Каментары ў іншых суполках таксама не пра палітыку. Напрыклад, у адной з суполак Лопух расказваў пра так званыя аптэчныя наркотыкі і разважаў, як не патрапіць за іх за краты.

Так называюцца псіхатропныя прэпараты, якія фармальна не падпадаюць пад наркатычнае заканадаўства, але выклікаюць змяненне свядомасці ў тым ці іншым выглядзе (іх можна нават атрымаць па рэцэпце). У другой распавядаў пра тое, як спаліў вядро эпаксіднай смалы і раіў чалавеку, што калі абліць бензінам шыны, то яны будуць доўга гарэць — акурат гэты радок на АНТ выдаюць за «навучаў усіх ахвотных абыходзіцца з выбухоўкай». У трэцяй гутарыў пра тое, што ўзяць у доўгі паход.

У сюжэце АНТ Лопуха называюць «змагаром». Але гэта няпраўда. Напрыклад, у адным з чатаў не так даўно ён называў украінцаў «хахламі», вайну — «СВА», а таксама прапанаваў «падкладаць украінцам у акопы наркотыкі, каб раскласці іх маральна». Выкарыстоўваў словы «пшэкі» і «свідомыя».

Паведамленні Лопуха ў адной з тэлеграм-суполак

Паведамленні Лопуха ў адной з тэлеграм-суполак

Аляксею Лопуху 27 гадоў, ён з Баранавічаў. Месца ягонай працы невядомае. Згодна са звесткамі «Белпола», на якія спасылаецца Белсат, ён даўно займаўся чорным капальніцтвам і цікавіўся зброяй.

У 2017-м на Аляксея заводзілі крыміналку за спробу перавезці ў Расію глушыльнік для аўтамата Калашнікава, але ў выніку справу закрылі. Па меркаванні «Белпола», гэта можа быць сігналам яго супрацоўніцтва са спецслужбамі Беларусі.

Некалькі разоў Лопуха прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя парушэнні — знаходжанне ў нецвярозым стане, адсутнасць флікера ў вечаровы час.

Уся зброя Аляксея вылегчаная, то-бок не можа страляць баявымі патронамі. Гранаты таксама без выбуховай часткі. Губазікавец Мікалай Талчкоў у відэа кажа, што за Лопухам сачылі з 2014-га года, гэта значыць, пра зброю амаль напэўна ведалі ўвесь гэты час.

Чытайце таксама:

У Баранавічах арыштавалі чорнага капача Аляксея Лопуха з «арсеналам зброі». Пры чым тут апазіцыя?

Што за берасцеец, якога КДБ выстаўляе ўкраінскім дыверсантам? У сацсетках ён адэпт «рускага свету» і прыхільнік Расіі ў вайне

КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ»

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
35
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
11