Скрыншот відэа Bild

Скрыншот відэа Bild

Цяпер у хуткасных міжгародніх цягніках Германіі (Intercity-Express, ICE) у асноўным або агульныя вагоны з сядзеннямі, або купэ на шэсць крэслаў.

Deutsche Bahn анансавала ўвядзенне ў ICE новых закрытых двухмесных купэ даўжынёй 2 метры і шырынёй 70 см. Аглядальнік Bild Буркхард Уленбройх называе іх «купэ для пацалункаў» і «ICE-рэвалюцыяй», піша Bild.

«Зараз мы распрацоўваем новыя канцэпцыі купэ для ICE у суадносінах 1:1. Яны дазволяць весці прыватныя і канфідэнцыйныя размовы ў абароненым становішчы. Цяпер мы тэстуем гэтыя купэ на групах пасажыраў», — распавёў член праўлення Deutsche Bahn Міхаэль Петэрсан.

У Deutsche Bahn пакуль не раскрываюць дакладных тэрмінаў увядзення новых прыватных купэ, а таксама іх афіцыйнай назвы. На сайце Bild запушчана анлайн-галасаванне, як іх варта назваць. З 11 варыянтаў пакуль што лідзіруюць прыватны пакой (Privat-Room), пакой для абдыманняў (Kuschel-Kammer) і антыстрэсавае купэ (Anti-Nerv-Abteil).

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0