Самарканд

Самарканд

Ва Узбекістане створаць цэнтр па навучанні грамадзян замежным мовам і мэтавай падрыхтоўцы да працы за мяжой. Адпаведная пастанова ўрада прынятая 17 красавіка, паведамляе Мінюст Узбекістана.

Адной з асноўных задач цэнтра з'яўляецца арганізацыя працэсаў адбору працадаўцамі грамадзян Узбекістана, якія хочуць працаваць за мяжой. Іх будуць вучыць прафесіям і замежным мовам.

У рамках навучальных курсаў навучэнцы будуць вывучаць англійскую, нямецкую, японскую, карэйскую, арабскую і іншыя запатрабаваныя замежныя мовы. Выглядае, што рускай мовы ў спісе няма.

У 2010-я у школах Узбекістана на рускай мове навучалася 9-10% вучняў. 

Рускую мову роднай лічаць каля 3% жыхароў краіны.

Клас
95
Панылы сорам
7
Ха-ха
28
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
21