Фота Agents.media

Фота Agents.media

Журналісты прааналізавалі публікацыі на сайце Крамля аб мерапрыемствах з удзелам Пуціна за межамі Крамля і рэзідэнцыі ў Нова-Агарова з пачатку выбарчай кампаніі прэзідэнта (8 снежня 2023) да 20 красавіка 2024. Усяго за час кампаніі Крэмль паведаміў аб 100 выязных мерапрыемствах з удзелам Пуціна.

31 мерапрыемства за межамі Крамля і прэзідэнцкіх рэзідэнцый прайшлі ў апошні перадвыбарчы месяц, з 17 лютага па 17 сакавіка. За гэты час Пуцін паспеў наведаць Чалябінскую вобласць, Татарстан, Стаўрапольскі і Краснадарскі край, а таксама звярнуцца з пасланнем да Федэральнаму сходу ў Гасціным двары ў Маскве.

У апошні тыдзень перад выбарамі (11-17 сакавіка) Пуцін не выязджаў за межы Крамля ці Нова-Агарова.

Пасля выбараў колькасць паездак значна скарацілася. За месяц з 17 сакавіка па 17 красавіка паведамлялася толькі аб 10 мерапрыемствах за межамі Крамля і рэзідэнцый, адно з іх — канцэрт у гонар анэксіі Крыма, які прайшоў на наступны дзень пасля выбараў. Толькі адзін раз за месяц прэзідэнт пакідаў межы Маскоўскага рэгіёна: 27 сакавіка Пуцін з'ездзіў у Таржок.

А вось за апошнія два тыдні ніводнай паездкі ў Пуціна не было. Усе мерапрыемствы з яго ўдзелам праходзілі ў Крамлі або Нова-Агарова.

У апошні год перад выбарамі Пуцін таксама скарачаў свае паездкі да мінімуму. У 2023 годзе ён правёў на людзях усяго 147 дзён, гэта значыць каля 5 месяцаў з 12. У астатні час ён не выязджаў за межы сваіх рэзідэнцый, а на сустрэчы да яго не запрашалі ні журналістаў, ні каго-небудзь, акрамя набліжаных чыноўнікаў і лаяльных палітыкаў.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
24
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1