Пра затрыманне паведаміў тэлеграм-канал Shot. Аднак сам Андрэй Суздальцаў у размове з РБК абверг інфармацыю пра сваё затрыманне.

«Я не затрыманы, я дома. Мяркуючы па ўсім, гэта нейкая правакацыя», — сказаў ён.

11 студзеня 2024 года МУС РБ прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев».

Суздальцаў — расійскі палітолаг, палітычны каментатар па беларускай тэматыцы. Ён нарадзіўся ва Уладзівастоку, у пачатку 1990-х ажаніўся з беларускай і пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі.

У 2006 годзе ён быў пазбаўлены дазволу на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Беларусі».

Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.

У канцы сакавіка старонка палітолага Андрэя Суздальцава знікла з сайта Вышэйшай школы эканомікі, імаверна, праз пераслед беларускімі ўладамі.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7