Сяргей Лаўроў у час інтэрв'ю расійскім прапагандыстам. Фота: РИА Новости

Сяргей Лаўроў у час інтэрв'ю расійскім прапагандыстам. Фота: РИА Новости

Аналітыкі адзначаюць, што заява Лаўрова пра магчымасць акупацыі Харкава стала першай сярод расійскіх вышэйшых службовых асобаў. У час інтэрв'ю расійскім прапагандыстам ён назваў Харкаў «магчымай аператыўнай мэтай Расіі».

Сяргей Лаўроў указаў, што Харкаў адыгрывае ключавую ролю ў канцэпцыі прэзідэнта Расіі аб стварэнні дэмілітарызаванай «санітарнай зоны» ва Украіне, якая павінна абараняць расійскія памежныя населеныя пункты ад удараў украінскіх сіл.

Ён таксама нагадаў, што Пуцін вельмі выразна выказаў сваё меркаванне пра неабходнасць прасоўвання расійскіх войскаў далёка ва Украіну, каб вывесці расійскія паселішчы за межы зоны ўкраінскіх удараў.

«Гэта патрабаванне з'яўляецца вельмі невыразным, і можа распаўсюджвацца нават і на ўсю тэрыторыю Украіны. Бо пакуль існуе незалежная ўкраінская дзяржава, яна будзе хацець сябе абараняць», — адзначаюць у ISW.

Аналітыкі адзначаюць, што заявы Лаўрова пацвярджаюць намеры Крамля выкарыстоўваць канцэпцыю пастаяннай змены дэмілітарызаванай «санітарнай зоны» для абгрунтавання расійскіх наступальных аперацый на тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Лукашэнка паўдзельнічаў у пасяджэнні Рады бяспекі Расіі

Паслы краін ЕС адмовіліся ад сустрэчы з Лаўровым перад выбарамі прэзідэнта Расіі

Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола

«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
35