Фота: Міліцыя Мінска

Кацярына Мельнікава. Фота: Міліцыя Мінска

Марыю і Сафію Мельнікавых, якія напярэдадні пайшлі з мамай Кацярынай Мельнікавай з сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Заводскага раёна Мінска на прагулку, знайшлі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Вышуковыя мерапрыемствы праводзіліся з 18 гадзін вечара 19 красавіка. Супрацоўнікі Заводскага РУУС г. Мінска ўстанавілі месцазнаходжанне зніклых — яны знаходзяцца ў сваякоў. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае, запэўніваюць у міліцыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

19 красавіка каля 18 гадзін жанчына разам з дзяўчынкамі выйшла з СПЦ на шпацыр і пайшла ў невядомым кірунку.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0