У Расіі заяўляюць аб маштабнай атацы ўкраінскіх беспілотнікаў. Па звестках Мінабароны РФ, збілі 50 дронаў.
- 26 — над тэрыторыяй Белгарадскай вобласці;
- 10 — у Бранскай вобласці;
- 8 — у Курскай вобласці;
- 2 — над Тульскай вобласцю.
Таксама па адным дроне збілі над тэрыторыямі Смаленскай, Разанскай, Калужскай і Маскоўскай абласцей.
У Смаленскай вобласці паведамляецца аб прылёце па нафтабазе (на відэа). Улады рэгіёна пацвердзілі пажар. База, як пішуць расійскія СМІ, належыць «Лукойлу».
У Белгарадскай вобласці беспілотнікі скінулі выбуховыя прыстасаванні на сяло Пораз, дзе загінулі два чалавекі.
У Бранскай вобласці пасля падзення БПЛА загарэўся аб'ект энергетычнай інфраструктуры. У Калужскай вобласці дрон узарваўся каля электрападстанцыі.
33
0
3
0
0
0