Дональд Трамп у зале суда. 19 красавіка 2024 года. Фота: Curtis Means / Pool Photo via AP

Дональд Трамп у зале суда. 19 красавіка 2024 года. Фота: Curtis Means / Pool Photo via AP

На працэсе па справе фальсіфікацыі справаздачнасці з мэтай утойвання выплаты порнаакторцы Сторми Дэніэлс над экс-прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам завяршыўся адбор прысяжных, піша Бі-бі-сі.

На чацвёртым па ліку пасяджэнні пасля адкрыцця працэсу выбралі апошніх пяць жыхароў Манхэтэна, якія будуць запаснымі прысяжнымі, гэта значыць зоймуць месца тых засядацеляў, хто па нейкіх прычынах не зможа працягваць удзел у працэсе.

Напярэдадні бакам удалося сфарміраваць асноўны склад калегіі з 12 прысяжных і нават знайсці яшчэ аднаго запаснога.

Усіх выпадкова выкліканых кандыдатаў абвінавачанне і абарона старанна анкетавалі і падрабязна распытвалі пра іх палітычныя погляды, імкнучыся пераканацца, што яны змогуць захаваць бесстароннасць, вырашаючы лёс такой кантраверсійнай фігуры, як Дональд Трамп.

На Манхэтэне, дзе Трамп жыў не адно дзесяцігоддзе, ён вядомы большасці жыхароў, але зусім неабавязкова папулярны: з вынікаў большасці выбараў і апытанняў зразумела, што там пераважаюць дэмакраты.

Трампа абвінавачваюць у фальсіфікацыі справаздачнасці для ўтойвання выплаты ў 130 тыс. даляраў ЗША порнаактрысе Стормі Дэніелс перад прэзідэнцкімі выбарамі 2016 года. Ён адмаўляе гэтыя абвінавачанні.

Перад пачаткам працэсу нейкі малады чалавек абліў сябе вадкасцю і падпаліў у невялікім парку перад будынкам суда.

Ён таксама кідаў у паветра рознакаляровыя брашуры, піша Бі-бі-сі.

Паліцыянты, якія дзяжурылі ля суда, кінуліся да мужчыны з вогнетушыцелем. Яго забралі на насілках з моцнымі апёкамі.

Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка неўзабаве паведаміў, што пацярпелы дастаўлены ў бальніцу, а тэрыторыя бяспечная.

Матывы дзеянняў мужчыны пакуль не вядомыя.

Супраць былога прэзідэнта ЗША ў вытворчасці знаходзяцца яшчэ некалькі крымінальных спраў, але гэта адзіны працэс, які мае шанец завяршыцца да лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбараў, у якіх удзельнічае Трамп.

З панядзелка абвінавачанне пачне агучваць сваю пазіцыю.

Чытайце таксама:

Трамп гатовы ўхваліць фінансавую дапамогу Украіне, але пры пэўнай умове

Трамп і Байдэн перамаглі на праймерыз рэспубліканцаў і дэмакратаў. Яны будуць вылучаныя ў прэзідэнты ЗША

label.reaction.like
14
label.reaction.facepalm
10
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0