На відэа з сацсетак відаць падзенне Ту-22М3

На відэа з сацсетак відаць падзенне Ту-22М3

«Тыдзень была, скажам так, сама «засада». Чакалі, калі ён выйдзе на патрэбны рубеж», — растлумачыў кіраўнік ГУР.

Ён заявіў, што не хацеў бы раскрываць дэталі аперацыі. Але ўдакладніў, што самалёт збілі на адлегласці 308 км. І для яго знішчэння выкарыстоўвалі «тыя ж прыёмы і тыя ж сродкі, якія выкарыстоўвалі, калі знішчылі ў паветры самалёт А-50».

Па даных ГУР, у расіянаў яшчэ ёсць самалёты такога віду. Але, падкрэсліў Буданаў, «гэта першае збіццё самалёта далёкай авіяцыі ў гэтай вайне», ад якога Адэсе будзе трошкі лягчэй цяпер».

Буданаў растлумачыў, што самалёты Ту-22М3 выкарыстоўвалі ракеты Х-22, «якія, мабыць, больш за ўсё прынеслі менавіта разбурэнняў па горадзе». З ягоных слоў, гэтыя магутныя і хуткія ракеты «ніхто не мог перахапіць».

Але, паколькі гэта яшчэ савецкая распрацоўка, дакладнасць гэтай ракеты «не такая ўжо вялікая».

А таму «большую колькасць цывільных будынкаў знішчылі менавіта гэтыя ракеты».

Цяпер расіянам давядзецца шукаць новыя пускавыя рубяжы для запуску ракет, і яны будуць вымушаныя ўжываць «толькі наземныя комплексы для ўдараў па Адэсе і ракеты з далёкай авіяцыі і з мора».

«Х-22, я спадзяюся, больш не ўбачаць», — выказаў меркаванне кіраўнік ГУР.

Раней украінскія вайскоўцы заявілі, што 19 красавіка ім упершыню ўдалося збіць расейскі стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-22М3. Гэта носьбіт крылатых ракет Х-22, якімі ён мог атакаваць украінскія гарады і ў гэтую пятніцу, падчас чарговага масіраванага ўдару.

Гэта была сумесная аперацыя ваеннай разведкі і паветраных сіл, паведамілі ў ГУР. 

«Усё бывае ўпершыню. Мы ўпершыню збілі ў свой час «Кінжал», упершыню збілі «Цыркон». Цяпер вось упершыню збілі Ту-22. Ну, чакаем цяпер Ту-95», — сказаў спікер паветраных сіл Ілля Еўлаш.

У той жа час у расійскім Мінабароны заявілі, што ракетаносец Ту-22М3 «разбіўся пасля баявога задання». А прычынай падзення магла быць «тэхнічная няспраўнасць».

Па паведамленнях расійскіх СМІ, самалёт упаў у Стаўрапольскім краі ў бязлюднай мясцовасці.

«Пілоты катапультаваліся, тры члены экіпажа ўжо знойдзеныя, працягваюцца пошукі яшчэ аднаго пілота», — паведамілі ў расійскім Мінабароны.

А расійскае дзяржаўнае агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на мясцовага губернатара, піша, што прынамсі адзін пілот загінуў.

Клас
101
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7