Беларуская дэлегацыя ў Пхеньяне. Фота: yonhap.news

Беларуская дэлегацыя ў Пхеньяне. Фота: yonhap.news

Як паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі, 18 красавіка ў сталіцы КНДР адбыліся перамовы паміж намеснікам міністра замежных спраў краіны Ім Чхон Ілем і намеснікам кіраўніка МЗС Беларусі Яўгенам Шастаковым, які 16 красавіка нечакана прыбыў у Паўночную Карэю.

У ходзе перагавораў бакі дамовіліся ўмацоўваць кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні, «у адпаведнасці з патрэбамі зменлівага часу», а таксама актыўна прасоўваць супрацоўніцтва ў эканамічнай і культурнай сферах. 

Беларусь і КНДР таксама маюць намер узмацняць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне для далейшага пашырэння і развіцця «традыцыйных дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі», піша ЦТАК. 

Адзначаецца, што бакі абмяняліся думкамі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, якія маюць узаемную цікавасць. 

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і асобы, што яго суправаджаюць, прыбылі ў Пхеньян 16 красавіка. Беларускія медыя, а таксама МЗС візіт не анансавалі, мэты візіту Шастакова не раскрывалі.

Чытайце таксама:

Віцебскі выкладчык даказаў «слушнасць» ідэй Кім Ір Сэна, яго ўзнагародзілі ў КНДР

Кім Чэн Ын заклікаў «як ніколі» рыхтавацца да вайны і вывучыў макет Сеула

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1