За два дні да знаходжання цела ў рацэ, 28 сакавіка, у сацсетках пошукава-выратавальнага атрада «Ангел» з'явілася паведамленне пра знікненне Максіма Алегавіча Зубарава 1998 года. 25 сакавіка ён знаходзіўся непадалёк ад дома 58, корпус 1 па праспекце Незалежнасці, а пасля пайшоў адтуль у невядомым кірунку і перастаў выходзіць на сувязь.

Тапелец, знойдзены ў рацэ, якраз і аказаўся Максімам Зубаравым. Нам стала вядома, што ён былы міліцыянер, які працаваў у Докшыцкім РАУС, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль падчас народных пратэстаў. 

Пасля звальнення хлопец пераехаў у Мінск, дзе працаваў таксістам і вучыўся на айцішніка.

Што з ім адбылося 25 сакавіка, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

«Мама — не расказаць. Акно разбівала, думала выратаваць дзяцей». Падрабязнасці трагедыі ў Бярозаўскім раёне, дзе на пажары загінулі чацвёра дзяцей

Ненавідзеў Расію, вельмі любіў Украіну, хацеў свабоды Беларусі. Сын і сябар памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча расказалі пра яго

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
60
Абуральна
13