Ілюстрацыйнае фота

Раней жыхар Шчучына адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў), дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі тэрмінам на дзесяць месяцаў і сем дзён.

У ліпені 2023 года ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў «абразлівыя» каментары, за што яго асудзілі на адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Тэрмін Вадзім адбываў у папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску. Адразу па прыбыцці ва ўстанову яшчэ на «каранціне» за парушэнне «правілаў унутранага распарадку» (ПУР) яго пазбавілі доўгатэрміновага і кароткатэрміновага спатканняў, а таксама змясцілі ў штрафны ізалятар на пяць сутак. Пасля гэта Вадзіма адразу прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».

Паводле матэрыялаў справы, пазней Вадзіму Гусеву выпісалі яшчэ шэсць спагнанняў. Так, напрыклад, яго адправілі на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу за тое, што не прадставіўся начальніку аператыўнага аддзела па ўстаноўленай для гэтага форме. Таксама палітвязня каралі за тое, што ён ляжаў на падлозе ў камеры ШІЗА, адмовіўся рабіць прыбіранне.

За неаднаразовае парушэнне ПУР адміністрацыя калоніі ініцыявала завядзенне супраць палітвязня крымінальнай справы па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Суд над ім адбыўся ў Ваўкавыску 22 студзеня.

Суддзя Мікалай Сяргейка асудзіў Вадзіма яшчэ да аднаго года калоніі, а з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў яму пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і тры месяцы ва ўмовах строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

Украінскі консул наведаў гомельскую жаночую калонію

Лукашэнка дазволіў спатканне ў калоніі Анжалікі Борыс з журналістам Андрэем Пачобутам

Палітвязень Сяргей Спарыш скардзіцца на адсутнасць медыцынскай дапамогі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3