Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/NHLFlames

Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/NHLFlames

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі яго «Калгары» дома перамог «Арызону» з лікам 6:5. Ягор Шаранговіч закінуў 31-ы гол у сезоне.

У гэтым сезоне ў Шаранговіча 80 гульняў, 59 (31 шайбаў + 28 галявых пасаў) выніковых балаў.

Такім чынам Ягор пабіў беларускае дасягненне Міхаіла Грабоўскага па балах (59) за адзін сезон у НХЛ.

Грабоўскі ў сезоне-2010/2011 у складзе «Таронта» набраў 58 (29+29) балаў, але ў 81 гульні.

«Калгары» засталося правесці дзве гульні да канца рэгулярнага чэмпіянату, але клуб не мае шанцаў на выхад у плэй-оф.

Чытайце таксама:

Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні

19-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт з «Анахаймам» з НХЛ

Яшчэ адзін беларус адправіўся за акіян скараць НХЛ

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0