Скрыншот відэа: «Мінск-Навіны»

Скрыншот відэа: «Мінск-Навіны»

 У Мінску прыступілі да замены адрасных таблічак на будынках. У бліжэйшыя тры гады плануецца замяніць больш за 10 тысяч такіх аншлагаў. 

Надпісы на паказальніках выкананы на беларускай мове. Таксама на шыльды дададуць герб раёна Мінска, у якім знаходзіцца канкрэтны дом, паведамляе выданне «Мінск-Навіны». 

Акрамя таго, аншлагі будуць адрознівацца па колеры ў залежнасці ад вуліцы. У кожным раёне зацверджана колеравая схема, вуліцы разбітыя на некалькі груп па колерах. Напрыклад, у Маскоўскім раёне 117 вуліц разбітыя на шэсць колераў. Вуліцы Ясеніна і Любімава атрымаюць сіні колер, Бялецкага і Голубева — зялёны, праспект Жукава — аранжавы. 

Кожны колер пранумараваны па ўніверсальнай табліцы колераў RAL. Вытворцы таблічак улічваюць гэтую класіфікацыю для таго, каб адценні колераў не адрозніваліся ў розных раёнах. 

Аншлаг на вуліцы Ляўкова

Аншлаг на вуліцы Ляўкова

Раней тэлеграм-канал «Спадчына», які спецыялізуецца на архітэктуры і дызайне, выказаў шэраг крытычных заўваг датычна літаральна кожнага элементу дызайну аншлагаў. Актывістам не спадабалася непатрэбнае падкрэсліванне назвы, непрадуманае выраўноўванне тэксту, адрозныя інтэрвалы паміж літарамі, а таксама абсалютна нечытэльныя ў такім маштабе лагатыпы раёнаў.

«Няўжо складана было заплаціць сапраўднаму дызайнеру, каб стварыць 10 тысяч аб'ектаў, за якія не было б сорамна?» — задаваліся пытаннем актывісты.

Камунальнікі ўжо прыступілі да замены таблічак у цэнтры горада.

Клас
22
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
4