Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 11 красавіка 2024 года. Фота Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 11 красавіка 2024 года. Фота Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Нагадаем, тады Лукашэнка заявіў:

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь! Мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу!».

Ён таксама казаў:

«Хочуць уцягнуць нас у вайну з Украінай. Што адбудзецца? Вы ведаеце: 1000 км — фронт на расійска-ўкраінскай мяжы. 1500 км — наша мяжа з Украінай. І на прыбалтыйска-польскім кірунку — яшчэ 1500. 3000 км! Ці зможам мы гэта зрабіць [закрыць яе?]? Не зможам! Не змо-жам! Гэта я вам кажу!

«Я так і бачыў, як ён кажа менавіта гэта Уладзіміру Пуціну, тлумачачы, чаму Беларусь не павінна ўдзельнічаць у гэтай вайне. Дакладней, як яны гэта абмяркоўваюць,

— піша Калеснікаў. —

Ён меў на ўвазе, праўда, мабыць, чамусьці ўжо паўнавартасную вайну з НАТА, а наўрад ці менавіта пра гэта трэба было цяпер казаць.

Але ён увязваў, каб паказаць: не, Беларусь не павінна ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Інакш абрынецца адразу ўсё».

Лукашэнка казаў журналістам:

«Мы хочам сабе праблем? Не хочам! Заўтра «Іскандэр» паставім … Я не кажу пра ядзерную боегалоўку… Ды прасцей за ўсё так ваяваць!..»

Калеснікаў пакпіў: «Аляксандр Лукашэнка то-бок яшчэ і паспяваў бразгаць расійскай зброяй у Беларусі. Гэта ўсё ж такі вялікі чалавек».

Чытайце таксама:

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе

Пуцін выкарыстаў Лукашэнку, каб заявіць пра гатоўнасць пачаць перамовы з Украінай на аснове Стамбульскіх дамоўленасцяў

Клас
7
Панылы сорам
29
Ха-ха
30
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8