Людзі каля гандлёвага цэнтра. Фота: AP Photo/Rick Rycroft

Людзі каля гандлёвага цэнтра. Фота: AP Photo/Rick Rycroft

Невядомы мужчына напаў з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра, размешчанага непадалёк ад аўстралійскага пляжу Бондзі ў Сіднэі. Некалькі чалавек атрымалі нажавыя раненні, сотні людзей эвакуяваныя, паведамляе Бі-бі-сі.

Як паведамляюць аўстралійскія СМІ, у выніку нападу шэсць чалавек загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні.

У заяве паліцыі Новага Паўднёвага Уэльса гаворыцца, што «крытычны інцыдэнт пачаўся з таго, што ў Бондзі-Джанкшн мужчына адкрыў стральбу».

«Незадоўга да 16:00 [6:00 па Грынвічы, 8:00 па Мінску] з Вестфілд-Бондзі-Джанкшн паступілі паведамленні аб некалькіх пацярпелых ад нажавых раненняў, куды былі накіраваны службы экстранай дапамогі».

Па словах аднаго з відавочцаў, мужчына выглядаў «рассеяным і хаатычным».

Пацярпелі восем чалавек, сярод іх адно дзіця. Некалькі параненых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Нападніка застрэлілі паліцыянты, яго матывы невядомыя. Сілавікі мяркуюць, што мужчына дзейнічаў у адзіночку.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
15
Абуральна
6