Наведвальнікі ГЦ «Магніт» у Мінску выявілі, што ў мужчынскім туалеце стаіць відэакамера. Пры гэтым ніякіх папярэджанняў, што вядзецца здымка, на дзвярах няма.

Адміністратар паверха пацвердзіў, што ў прыбіральні працуе камера.

«У мужчынскай прыбіральні пастаўленыя другія дзверы: там, дзе стаяць кабінкі і пісуары. У нас часта бывала, што спрабавалі зняць люстэркі або сушыльнікі для рук, — кантынгент ходзіць розны. Камера пастаўленая на паверсе толькі ў мужчынскай прыбіральні».

Паводле беларускага заканадаўства, здымка ў туалетных пакоях, душавых, раздзявалках, прымеркавых кабінках і т. п. забароненая. Аднак распаўсюджаныя выпадкі, калі ў туалетах вешаюць макеты камер.

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
20
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
33