Фота: fast.vk.com

Фота: fast.vk.com

У міліцыю звярнулася 35-гадовая жыхарка Любані, у якой пасля родаў з сумкі з асабістымі рэчамі зніклі залатыя рэчы, паведамляе абласная міліцыя.

Аператыўнікі высветлілі, што каштоўнасці спадабаліся іншай парадзісе. Пакуль асабістыя рэчы жанчыны ляжалі без нагляду, яна вырашыла паглядзець, што там блішчыць. Аднак не выстаяла і забрала сабе тры залатыя пярсцёнкі.

Выкрадзеныя рэчы спачатку схавала пад матрацам, а затым забрала дадому.

Золата неўзабаве вернецца да законнай уладальніцы, а ў дачыненні да яе «крыўдзіцелькі» заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3