Фота: Vecteezy

Фота: Vecteezy

Сродак супраць плямаў на мэблі

Уладальнікі драўлянай мэблі сутыкаюцца з праблемай, калі на яе паверхні застаюцца плямы ад мокрай шклянкі ці кубка. Але мала хто ведае, што яна можа быць вырашаная з дапамогай маянэзу.

Гэты прадукт утрымлівае алей і тлушч, якія аказваюць чароўнае ўздзеянне на драўніну. Яны дапамагаюць выдаліць вадкасць, якую ўвабралі валокны драўніны.

Для таго, каб пазбавіцца плямы на мэблі, дастаткова яе намазаць адной сталовай лыжкай маянэзу і пакінуць на 30-60 хвілін. Пасля гэтага застаецца проста выцерці маянэз мяккай тканінай.

Эксперты абяцаюць, што эфект будзе заўважным. Калі ж пляма знікла не да канца, то працэдуру рэкамендуюць паўтарыць.

Вырашэнне іншых бытавых праблем

Маянэз дапаможа пазбавіцца ад рыпення дзвярэй. Замест спецыяльнага алею, які не ў кожнага ёсць дома, з поспехам можна выкарыстаць гэты прадукт. Дастаткова акуратна змазаць петлі маянэзам і затым выдаліць яго лішкі вільготнай тканінай.

Калі ж вы падчас прагулкі наступілі на жавальную гумку і яна трывала прыклеілася да падэшвы, то ў такой сітуацыі гэты соус таксама дапаможа. Дастаткова змазаць гэтае месца невялікай колькасцю маянэзу і пачаць расціраць. Паступова гумка пачне разрыхляцца і яе можна будзе зняць з дапамогай нажа.

Гэты соус таксама лёгка справіцца з ліпкімі наклейкамі-цэннікамі на пакупках. Дастаткова на іх нанесці невялікую колькасць маянэзу і даць яму ўвабрацца. Наклейку затым можна будзе лёгка прыбраць кавалачкам тканіны ці шчоткаю з мяккім шчаціннем.

Спадзяемся, пасля нашых парадаў вы яшчэ больш палюбіце маянэз.

Чытайце таксама:

Як уласнаручна зрабіць маянэз ды іншыя запраўкі для салаты

Натрыце гэта грэцкім арэхам, і жонка вас пахваліць

Чаму не варта выкідваць агаркі свечак

Як адчысціць жуйку з адзення

Клас
12
Панылы сорам
11
Ха-ха
12
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
4