Згодна з матэрыяламі справы, асуджаны неналежным спосабам праверыў тэхнічны стан самазвала — ён аказаўся няспраўным.

З-за гэтага машына на трасе Смалявічы — Смілавічы — Праўдзінскі — Шацк» выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з маршруткай. Загінулі 13 чалавек.

Галоўным інжынерам ён працаваў з 12 мая 2021 года па 20 лютага 2023 года. У судзе мужчына сваю віну не прызнаў.

Акрамя пазбаўлення волі, яго абавязалі выплаціць МНС 203 рублі 74 капейкі і 80 рублёў дзяржпошліны. Займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, асуджанаму забаранілі на 5 гадоў.

Фота: абласная міліцыя

Фота: абласная міліцыя

Фота: абласная міліцыя

Фота: абласная міліцыя

Нагадаем, што 20 лютага 2023 года на дарозе Смалявічы — Шацк самазвал МАЗ сутыкнуўся з маршрутным таксі — у выніку аварыі на месцы загінулі 11 чалавек, яшчэ двое памерлі пазней у бальніцы. Кіроўцу грузавога аўтамабіля далі сем гадоў калоніі.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1