Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма родам з Гродна, але з 2023 года жыве ў польскім Слупску. Ён пераехаў у Польшчу разам са сваім хлопцам. Кажа, што рушыў услед за ім, як «жонка дзекабрыста». У Польшчы беларус вучыцца ў паліцэяльнай школе, а таксама займаецца танцамі і ЛГБТ-актывізмам.

У Беларусі Дзіма пяць гадоў актыўна развіваў вог. Гэты танец зарадзіўся ў 70-х гадах мінулага стагоддзя і да гэтага часу з'яўляецца адным з самых незвычайных і яркіх кірункаў. Па словах Дзімы, вог — гэта не толькі танцавальныя кампазіцыі, гэта цэлая субкультура, якая цесна звязаная з ЛГБТ.

Дзіма прызнаецца, што не планаваў браць удзел у конкурсе, але ў верасні 2023 года яму ў сацсетках напісаў скаўт шоу Mam talent і прапанаваў паспрабаваць свае сілы ў адборачным праекце.

«Гэты конкурс жыве не толькі на ўваходных заяўках, але і на адборы скаўтаў, якія ўвесь час шукаюць яркіх герояў для шоу. Мне прапанавалі ўдзел і папрасілі выслаць матэрыял пра сябе і відэа з танцам. Праз месяц я атрымаў адказ, што прайшоў на перадкастынг са здымкамі ў Варшаве. Гэта першы этап шоу, дзе ўсё сур'ёзна. Пяць дзён здымак і адбор праз журы».

Сустрэлі як спецыяльнага госця

У Варшаву Дзіма паехаў разам са сваім хлопцам. Беларусаў сустрэлі прадстаўнікі праграмы і завезлі на здымачную пляцоўку.

«Адразу падалося ўсё супер. Добрая арганізацыя. І, напэўна, нікога так не сустракалі, як мяне з хлопцам. Нас забіралі на машыне. Але складанасці выклікаў працэс чакання: мяне паставілі апошнім выступаць. Гэта значыць, цэлы дзень трэба чакаць, пакуль выступяць іншыя ўдзельнікі. А іх было вельмі шмат. Былі зусім розныя ўдзельнікі: ад штукароў і музыкаў да розных танцораў. Пакуль я чакаў, у мяне была магчымасць выйсці на сцэну на рэпетыцыю. І там я зразумеў, што мая нарыхтоўка — гэта поўная фігея. Я губляюся на вялікай сцэне».

Ужо на рэпетыцыі Дзіма стаў мяняць свой нумар. Беларус вырашыў падчас танца ўзаемадзейнічаць з журы. Ён закрываў сезон кастынгаў, таму яго выступ мусіў быць вельмі яркім.

«Мы прыехалі а 10-й раніцы, а выклікалі мяне толькі ў 20:00. І спачатку не на выступ, а на персанальнае інтэрв'ю. Прасілі расказаць пра вог, Беларусь і ЛГБТ-культуру. І ўжо пасля гэтага мяне запрасілі на сцэну як апошняга ўдзельніка. Мне хацелася хутчэй выступіць — і ўсё. Але і там пачаліся пытанні. Мне здавалася, што журы хацела нейкай драмы для шоу, маўляў, я прыехаў з Беларусі, дзе прыгнятаюць прадстаўнікоў ЛГБТ. А я ім кажу зусім іншае. Сказаў, што я адчуваў сябе нармальна ў Беларусі і мяне ніхто не ўціскаў. А я — адкрыты гей».

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Вог — гэта не толькі танец

Пасля 15-хвіліннай гутаркі Дзіму далі магчымасць выступіць. Троххвілінны танец прайшоў па плане, выступленне беларуса спадабалася журы. Танцор атрымаў тры «так» і магчымасць удзельнічаць у наступным туры шоу.

«Да выступу я баяўся, што журы не зразумее маю задумку. Я ішоў з выразнай мэтай, каб паказаць, што вог — гэта не толькі танец. Гэта цэлая культура. У мяне была эйфарыя, што ўсе члены журы зразумелі маю задумку. Адна з іх сказала, што з дапамогай свайго танцавальнага перформансу я паказаў упэўненага ў сабе чалавека. Ад іншых суддзяў таксама чуў толькі пазітыўныя словы ў свой адрас. Я падзякаваў журы і спачатку не зразумеў, што я прайшоў далей. Толькі потым, калі да мяне падышлі вядучы і прадзюсары, я ўсвядоміў, што я добра выступіў і прайшоў».

Нумар Дзімы паказалі па польскім тэлебачанні ў канцы сакавіка. З троххвіліннага перформансу ў эфір трапілі амаль дзве хвіліны выступлення беларуса.

«Паказалі кавалак майго інтэрв'ю, частку выступу і [месца], дзе журы дае зваротную сувязь. Можна сказаць, усё, што я хацеў, тое і пайшло ў эфір. Мне важна было данесці грамадскасці думку пра вог, і ў мяне гэта атрымалася».

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Дзіма Duke. Фота з Instagram суразмоўцы

Чаму ў Беларусі вог адышоў ад ЛГБТ

У Польшчы Дзіма не толькі вучыцца і танчыць, але і прасоўвае ЛГБТ-культуру з дапамогай вога. Беларуса запрашаюць судзіць вог-балі, чытаць лекцыі пра гісторыю гэтага стылю і ЛГБТ, а таксама праводзіць майстар-класы.

«Яшчэ жывучы ў Беларусі, апошнія пяць гадоў я рэгулярна ездзіў у Польшчу і выступаў на вог-балях і нават заваёўваў перамогі. І калі я пераехаў з хлопцам жыць у Слупск, то мяне ўжо ведалі людзі. Цяпер у мяне ёсць вялікае жаданне і далей развіваць вог ў гэтай краіне.

Калі параўноўваць вог у Беларусі і Польшчы, то гэта неба і зямля. Я развіваў яго ў Гродне і заўсёды казаў на балях і розных выступах, што вог бярэ свой пачатак з культуры ЛГБТ. І не саромеўся гэтага. Але большасць выкладчыкаў-вогераў баяцца казаць гэтыя словы, таму што могуць прыйсці бацькі дзяцей і паскардзіцца. Баяцца праверак.

І праз гэта вог у нас у Беларусі ператвараецца проста ў танцы, ён адышоў ад ЛГБТ-культуры. Але гэта няправільна. А ў Польшчы ўсё наадварот. Вог і ЛГБТ — адно цэлае».

Танец — не адзіны шлях Дзімы прыцягнуць увагу да тэмы ЛГБТ. У чэрвені гэтага года ў Слупску беларус разам з іншымі актывістамі плануе арганізаваць Марш роўнасці.

Чытайце таксама:

Дзве нямецкія міністаркі вырашылі пажаніцца

У Расіі арыштавалі фігурантаў першай справы аб арганізацыі «экстрэмісцкай ЛГБТ-супольнасці». Гэта супрацоўнікі бара

Расійскі журналіст апублікаваў спіс кніг, у якіх «прапагандуецца ЛГБТ». Ёсць нават Дастаеўскі і філосаф Платон

Грэцыя стала першай праваслаўнай краінай, якая ўзаконіла аднаполыя шлюбы

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1