Беларуская чыгунка папярэдзіла пра магчымую змену графіка руху цягнікоў з-за абрынання моста ў Вязьме.

У БЧ адзначылі, што рух на ўчастку Вязьма-Сямлёва, дзе адбылася аварыя, спынены. Чыгуначнікі шукаюць аператыўныя рашэнні па змяене парадку пропуску цягнікоў на гэтым кірунку.

Беларуская чыгунка абяцала аператыўна інфармаваць пра змену графіка. Аднак адзінае паведамленне было апублікавана больш за дзве гадзіны таму. На табло станцыі «Мінск-Пасажырскі» пазначана, што найбліжэйшы цягнік у Маскву ў 21.44 — гэта цягнік Брэст — Масква. Таксама цягнікі ў сталіцу Расіі са станцыі «Мінск-Пасажырскі» запланаваныя на 22.20 і 23.55. Пра іх адмену ці змену графіка не паведамляецца.

У МНС Расіі заявілі, што затрымак у цягніках далёкага кіравання няма. Цягнікі, якія накіроўваліся са Смаленска ў Маскву і назад, вернутыя на станцыі адпраўлення. Пасажыраў адправілі аўтобусамі.

У выніку абвальвання моста ў Вязьме загінуў адзін чалавек, пацярпелі шасцёра. Перакрыцце моста павалілася на чыгуначнае палатно. На месца накіравалі чатыры аднаўленчыя цягнікі.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА, як абрынаецца мост над чыгункай у Вязьме

На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі

На Балтыцы гарэў расійскі ракетны карабель — ГУР Украіны

Жыхары затопленага Орска выйшлі на мітынг з лозунгам «Пуцін, памажы!»

Мэр расійскага Арэнбурга заклікаў тэрмінова пакінуць дамы з-за небяспечнага ўзроўню вады

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1