Фота: Сяргей Жыла, Чарнобыльскі радыяцыйна-экалагічны біясферны запаведнік

Фота: Сяргей Жыла, Чарнобыльскі радыяцыйна-экалагічны біясферны запаведнік

«У нас цікавая навіна: на тэрыторыі Чарнобыльскага запаведніка (у ваколіцах Лубянкі) заўважаны новы для Палесся від буйных драпежных сысуноў — шакал. Гэта жывёла з сямейства сабак, прадстаўнік роду ваўкоў. Ён і падобны на ваўка, аднак галава не такая лабастая, морда больш вузкая, больш завостраная, ды і памеры меншыя.

Харчуецца падлай, актыўна адаптуецца да антрапагеннага ландшафту, дзякуючы чаму ў пачатку XXI стагоддзя пашырыў свой арэал. І, як бачым, аж да зоны адчужэння», — расказалі ў запаведніку.

Колькі цяпер у ім знаходзіцца гэтых жывёл, пакуль сказаць не могуць: «Гэты новы госць — часовы ці ўжо назаўжды? Пакуль невядома».

Трэба сказаць, што ў апошнія гады шакалы часам фіксуюцца і ў розных месцах Беларусі.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыне падстрэлілі залацістага шакала

У Гродзенскай вобласці з'явіўся вывадак шакалаў

«Як уяўлю, што зноў магу пабачыць, дык аж дрыжыкі па целе бягуць». Каля Смаргоні жанчына сфатаграфавала «чупакабру»

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
24
Сумна
2
Абуральна
5