У аўторак пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Ноччу +8..+14°С, максімальная днём +21..+27°С. У Мінску чакаецца +24..+26°С.

10 красавіка працягнецца паступленне цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, у дзённы час месцамі парывісты.

Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +20..+27°С. У Мінску +22°С.

У чацвер, 11 красавіка, стане халадней. Будзе без ападкаў. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Ноччу +4..+10°С, па паўднёвым усходзе да +12°С, максімальная днём +11..+18°С. У Мінску +14°С.

Чытайце таксама:

Лета вернецца ў панядзелак

Сіноптыкі асцярожна спрагназавалі, калі вернецца цяпло

Учора — гарачыня і навальніца, а сёння ў Мінску — красавіцкі снег

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0