Фота: Superhaber

Фота: Superhaber

Матч за Суперкубак Турцыі паміж стамбульскімі «Галатасараем» і «Фенербахчэ» завяршыўся праз 50 секунд пасля стартавага свістка. Пасля гола нападніка «Галатасарая» Маўра Ікардзі футбалісты «Фенербахчэ» па камандзе трэнера арганізавана пакінулі поле.

Пра тое, што «жоўтыя канарэйкі» збіраюцца сарваць матч за Суперкубак, стала вядома загадзя. Клуб збіраўся наогул не выходзіць на гульню ў знак пратэсту супраць прызначэння на фінал турэцкага, а не замежнага арбітра. Каманда на полі ўсё ж з'явілася, але трэнер «Фенербахчэ» выставіў на матч футбалістаў 2005-2006 гадоў нараджэння з юніёрскай каманды.

Пасля дэмаршу клуб атрымаў тэхнічную паразу, «Галатасарай» стаў уладальнікам Суперкубка Турцыі.

У «Фенербахчэ» сур'ёзны канфлікт з турэцкай федэрацыяй футбола. Ён абвастрыўся ў сакавіку, калі на футбалістаў пасля матчу чэмпіянату Турцыі напалі фанаты «Трабзанспора». Босы «Фенербахчэ» лічаць, што федэрацыя і ўлады апошнія 20 гадоў прынцыпова не забяспечваюць бяспеку гульцоў каманды, а суддзі ставяцца да каманды прадузята. У клубе нават заявілі аб жаданні выйсці з турэцкай Суперлігі.

Чытайце таксама:

Звольнены Хацкевіч атрымае кампенсацыю ад польскага клуба

Гулец «Арсенала»: Калі мяне мабілізуюць, я паеду ваяваць за Украіну

Беларусы Хацкевіч і Залеўскі пакідаюць польскае «Заглэмбе»

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
3