Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Некаторыя эксперты ў замежнай палітыцы заявілі, што ідэя Трампа ўзнагародзіць Уладзіміра Пуціна і апраўдае парушэнне міжнародна прызнаных межаў з ужываннем сілы.

У прыватным парадку Трамп сказаў, што, на ягоную думку, і Расія, і Украіна «хочуць захаваць твар, яны хочуць знайсці выхад», і што людзі ў некаторых частках Украіны былі б не супраць стаць часткай Расіі, прыводзіць выданне словы чалавека, які абмяркоўваў гэтае пытанне непасрэдна з Трампам.

Прызнанне кантролю Расіі над часткамі Украіны пашырыла б сферу ўплыву пуцінскай дыктатуры. Некаторыя з прыхільнікаў Трампа спрабавалі пераканаць яго не прымаць такі зыход.

Перадвыбарчы штаб Трампа адмовіўся гэта каментаваць. «Любыя здагадкі аб плане прэзідэнта Трампа зыходзяць ад неназваных і недасведчаных крыніц, якія паняцця не маюць, што адбываецца ці што адбудзецца», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара перадвыбарчага штаба Каралін Лівіт. «Прэзідэнт Трамп — адзіны, хто кажа пра спыненне забойстваў».

У сваіх публічных абяцаннях пакласці канец вайне Трамп змаўчаў пра тое, як ён будзе весці перамовы з Пуціным і Зяленскім. «Я скажу кожнаму з іх пэўныя рэчы, якія я б не сказаў астатняму свету, і менавіта таму я не магу сказаць вам больш», — казаў Трамп у інтэрв'ю ў сакавіку.

Яго публічнае маўчанне аб сваёй тактыцы вядзення перамоваў пакінула іншым магчымасць запоўніць прабелы. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан сустрэўся з Трампам у мінулым месяцы і пасля гэтага заявіў, што Трамп сказаў яму, што прымусіць вайну скончыцца, бо «ён не дасць ні пені», каб дапамагчы Украіне. Гэта заява была ілжывай.

«Людзі Трампа лічаць, што адным з найвялікшых грахоў вайны ва Украіне і палітыкі ў дачыненні да Расіі з'яўляецца імкненне падштурхнуць Расію да Кітая і зрабіць яе яшчэ больш залежнай ад Кітая», — сказаў Джэрэмі Шапіра, кіраўнік Вашынгтонскага офіса Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах. 

Фіёна Хіл, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Брукінгса, якая была галоўным дарадцам Трампа ў Расіі, кажа, што каманда Трампа думае пра вайну Расіі ва Украіне як пра тэрытарыяльную спрэчку, а не як пра спрэчку, якая тычыцца будучыні еўрапейскай бяспекі і сусветнага парадку ў цэлым.

Украіна і еўрапейскія хаўруснікі, імаверна, запрацівяцца спробам Трампа скласці ўгоду з Масквой, сказала Хіл. Паводле яе слоў, еўрапейцы настолькі развілі сваю ваенную прамысловасць, што спадзяюцца замяніць значную частку цяперашняй амерыканскай дапамогі Кіеву. 

Чытайце таксама:

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне

Прэзідэнт Байдэн — Пуціну і Трампу: Мы не кінем саюзнікаў

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
48