Насамрэч у роліку зняліся акцёры, але гэта праблема сапраўдная, піша br.de. Нямецкі прафсаюз паліцэйскіх так хоча прыцягнуць увагу да праблемы недахопу службовага адзення баварскай паліцыі.

Па даных прафсаюза, у цяперашні час 21 прадмет уніформы, такі як штаны, курткі і кепкі, даступныя толькі з чаканнем у некалькі месяцаў. Прычынай гэтага зʼяўляецца недахоп кваліфікаваных кадраў і матэрыялаў з боку вытворцаў. Праблема існуе з часоў каранавіруснага крызісу і яшчэ больш абвастрылася ў выніку вайны ва Украіне, гаворыцца ў заяве нямецкага паліцэйскага прафсаюза. 

Уніформу латаюць і рамантуюць, але гэта не можа быць доўгатэрміновым рашэннем, папярэджвае паліцэйскі прафсаюз. Найбольш складаная сітуацыя склалася для новых супрацоўнікаў паліцыі, якія яшчэ не атрымалі поўную форму.

Чытайце таксама:

«Страшна падумаць, што будзе пасля Года якасці»: беларусы смяюцца з айчынных малаткоў, якія развальваюцца ў руках

Беларус паспрабаваў у Маскве знайсці чыстую машыну. Угадайце, чыё аўто гэта было

Рускі псеўданародны танец дзяўчатак з Оршы ўзарваў тыкток. Але вы не здагадаецеся, за што іх пачалі хэйціць

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0