Дэвід Кэмеран. Скрын відэа

Дэвід Кэмеран. Скрын відэа

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран выключыў адпраўку заходніх войскаў ва Украіну для супрацьдзеяння расійскай агрэсіі. У інтэрв'ю Бі-бі-сі Кэмеран заявіў, што «калі саюзнікі не павялічаць падтрымку, вайна будзе прайграна».

Аднак у адказ на пытанне, ці павінны заходнія дзяржавы накіраваць ва Украіну сваіх вайскоўцаў, міністр сказаў: «не».

«Мы не хочам даваць Пуціну такую ​​цэль. У канчатковым рахунку гэта пытанне палітычнай волі», — заявіў пры гэтым Кэмеран.

Ён расказаў, што на наступным тыдні адправіцца з другім візітам у ЗША, каб заклікаць Кангрэс выдзеліць больш сродкаў для падтрымкі Украіны.

Аб магчымасці адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну нядаўна заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. Пасля яго выказванняў асноўныя краіны НАТА, у тым ліку ЗША і Германія, заявілі, што пытанне аб адпраўцы ва Украіну войскаў НАТА не стаіць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што Кіеў ніколі не прасіў аб гэтым сваіх саюзнікаў.

Чытайце таксама:

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

Макрон: Не можа быць працяглага міру, калі не будзе вяртання да міжнародна прызнаных межаў Украіны з Крымам уключна

Чым Пуцін давёў Макрона?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0