Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Рашэнне пра заканчэнне ацяпляльнага сезона ў Мінску прымае Мінгарвыканкам. Пры гэтым спецыялісты кіруюцца патрабаваннямі правілаў падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння.

Яны кажуць, што ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) прыпыняецца пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра +10 градусаў, у жылым фондзе — пры +8 градусах на працягу трох дзён, а таксама пры спрыяльным далейшым прагнозе надвор'я.

Калі з пацяпленнем у кватэры стала занадта горача, пра гэта варта паведаміць на 115. Спецыялісты адрэгулююць падачу цяпла.

Зрэшты, у пераважнай большасці шматкватэрных дамоў горада ўстаноўлены сістэмы аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання, якія рэагуюць на тэмпературу на вуліцы і кантралююць падачу цепланосьбіта зыходзячы з яе.

Чытайце таксама:

У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне

Ацяпленне зараз у Беларусі будуць уключаць хутчэй

Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспечныя ўмовы надвор'я сёння

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0