«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у краіне вядзецца падрыхтоўка адпаведных падраздзяленняў, у войскі пастаўляюцца розныя віды ўзбраенняў і тэхнікі. «Калі адтуль [з «недружалюбных» краін] нехта падвывае і нас крытыкуе, ведайце: мы робім правільна. Калі там нас пачнуць хваліць, бяда», — сказаў ён. 

Удзельнічаючы ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы ў Гродне, Лукашэнка звярнуў увагу, што беларуская падрыхтоўка да вайны больш міралюбівая, чым на Захадзе. 

«Мы ж цяпер таксама капаем зямлю, як і яны, зусім побач з мяжой. Толькі мэты ў нас зусім розныя. Там капаюць акопы, траншэі супраць танкаў і іншага, павялічваюць выдаткі на ўдарныя ўзбраенні. А мы тут дзве траціны бюджэту рэгіёну накіроўваем на сацыяльную сферу — ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт і гэтак далей. Мы хочам пабудаваць сваю мірную будучыню. Мы настроены толькі на стварэнне», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

Лукашэнка адказаў Сахашчыку: Поўная дурасць

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
53
label.reaction.smile
18
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
46