У аўторак яшчэ будзе цёпла. Праўда, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У многіх раёнах прагрымяць навальніцы.

Ноччу +10..+15°С, максімальная днём +21..+26°С, па захадзе Беларусі яна складзе +14..+20°С. У Мінску да +24°С, магчымы дождж.

А вось з серады пахаладае. Умовы надвор'я будзе фарміраваць халодная тылавая частка цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Латвіі на Ленінградскую вобласць. Магчымы мокры снег, ноччу месцамі па краіне чакаецца моцны дождж. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +3..+9°С, максімальная днём складзе ад +5°С па поўначы да +15°С па паўднёвым усходзе краіны. У Мінску максімальна +9°С.

4 красавіка, у чацвер, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -3..+4°С, максімальная днём +3..+10°С, па паўднёвым захадзе краіны да +12°С. У Мінску, паводле pogoda.by, днём +4°С.

Аднак паводле папярэдніх разлікаў у канцы тыдня зноў пацяплее. У Мінску ў суботу чакаецца +15°С, у нядзелю +20°С.

Чытайце таксама:

У Беларусі сёння было да +27 градусаў

Як летам. У нядзелю да +25°С

У Віцебск вярнуліся буслы. А гэта дакладная прыкмета вясны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0