Надпіс «Вільня наша» на ўездзе ў Вільню. Фота: tv3.lt

Надпіс «Вільня наша» на ўездзе ў Вільню. Фота: tv3.lt

У розных літоўскіх рэсурсах з'явілася фота ўезду ў Вільню. Каля знака напісана «Вільня наша» і намаляваны нацыянальны сцяг Беларусі. Найхутчэй, беларусы не маюць да яго дачынення.

Праца па маляванні такіх графіці прапануецца ў чатах пра працу ў Вільні. Адзін з акаўнтаў мы вылічылі. Ён мае ID 7123162933. З гэтага акаўнта прапанавалася «зрабіць графіці «Вільня наша» ў бачным месцы сталіцы Літвы. За гэта сапраўды абяцалі 50 еўра ў крыптавалюце.

Акаўнт, з якога спрабавалі шукаць «ліцвіністаў», і паведамленне, якое ён пакінуў

Акаўнт, з якога спрабавалі шукаць «ліцвіністаў», і паведамленне, якое ён пакінуў

Адметна, што ў карыстальніка, імаверна, няма кірылічнай раскладкі на смартфоне. Таксама ён заўважаны яшчэ ў двух чатах, праўда, харвацкіх.

Чаты, у якіх заўважаны гэты карыстальнік

Чаты, у якіх заўважаны гэты карыстальнік

Адно з мінулых імёнаў карыстальніка — Nokalas. Гэта не літоўскае імя, яно сустракаецца ў Лацінскай Амерыцы, у Скандынавіі і на Балканах. Таксама ім як нікнэймам карыстаюцца некаторыя расіяне.

Гісторыя зменаў імёнаў карыстальніка, які прапанаваў грошы за «ліцвінісцкія» графіці \

Гісторыя зменаў імёнаў карыстальніка, які прапанаваў грошы за «ліцвінісцкія» графіці

Такім чынам, рэальныя «ліцвіністы» або хоць-якія беларусы не маюць дачынення да гэтага графіці. Хто стаіць за гэтай правакацыяй — незразумела.

Чытайце таксама:

«Не можам гарантаваць бяспекі». У Вільні адмянілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў груп ліцвіністаў, якія пагражаюць бяспецы краіне

Вынікі апошняга апытання паказалі, што літоўцы прыхільна ставяцца да беларусаў

Клас
38
Панылы сорам
21
Ха-ха
56
Ого
21
Сумна
28
Абуральна
112