«Чакаецца, што на саміце ў Астане будзе прынята рашэнне аб прыёме Рэспублікі Беларусь у члены ШАС і прадастаўленні ёй статусу члена арганізацыі. З моманту прыняцця гэтага рашэння Беларусь атрымае права ўдзельнічаць у якасці паўнапраўнага члена ў пасяджэннях і механізмах у рамках арганізацыі», — сказаў Чжан Мін.
ШАС — міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кіргізія, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі — Афганістан, Беларусь і Манголія, краіны-партнёры — Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, ААЭ, Турцыя і Шры-Ланка.
У ліпені 2023 года на саміце ШАС у Нью-Дэлі Іран стаў паўнапраўным членам арганізацыі. Таксама Беларусь падпісала мемарандум аб абавязальніцтвах у мэтах атрымання статусу дзяржавы-сябры арганізацыі.
Чытайце таксама:
Ад Краўчанкі да Макея — хто кіраваў міністэрствам замежных спраў Беларусі
Паглядзіце, якім палкім танцам сустрэлі міністра замежных спраў Алейніка ва Угандзе ВІДЭА