Панарама з сайта забудоўшчыка «Мінск Свет»

Панарама з сайта забудоўшчыка «Мінск Свет»

Людзі, якія купілі кватэры некалькі год таму ў «Даны» і ўжо цалкам за іх расплаціліся, не могуць іх аформіць на сябе. Прычына — ва ўказе №326, прынятым у кастрычніку 2023 года (ён унёс змены ва ўказ №93 ад 2022 года). Згодна з ім, кампанія, дзе ёсць замежны капітал (уласнік з «недружалюбнай» дзяржавы), не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўзносу ў бюджэт распрадаваць сваю маёмасць. Замежныя забудоўшчыкі могуць прадаваць людзям пабудаванае жыллё толькі разам з выплатай 25%-га ўнёску. «Дана Астра» мае кіпрскіх уласнікаў.

13 сакавіка Лукашэнка падпісаў новы ўказ, які ўдакладняе некаторыя моманты з маёмасцю такіх кампаній.

У прыватнасці, у дакуменце пішацца, што пры пакупцы кватэр у забудоўшчыкаў не трэба будзе атрымліваць дазвол урада і плаціць узнос у 25% ад кошту, каб аформіць гэту нерухомасць ва ўласнасць.

Указ закрануў і іншыя пытанні, звязаныя з кампаніямі з капіталам з «недружалюбных» краін. Напрыклад, дадатковы ўзнос і дазвол не будзе патрэбны ў выпадках, калі банк забірае маёмасць даўжнікоў. Цалкам з дакументам можна азнаёміцца тут.

Дакумент уступае ў сілу з 14 сакавіка 2024 года (моманту апублікавання).

Чытайце таксама:

Пакупнікі кватэр ад «Даны» трапілі ў пастку — не могуць аформіць жыллё ва ўласнасць. Як так?

Канец гісторыі. У Мінску ліквідуюць таварыства падманутых укладчыкаў, дапамогу якім абяцаў Лукашэнка

Мінчук употай пабудаваў на лецішчы стыльны дом і падарыў яго жонцы

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2