Эвіка Сіліня. Фота: Omar Havana / AP

Эвіка Сіліня. Фота: Omar Havana / AP

Прэм'ер-міністар Латвіі Эвіка Сіліня заявіла, што Балтыйскія краіны імкнуцца да таго, каб паміж імі і Расіяй з Беларуссю апусцілася жалезная заслона. З такім сцвярджэннем яна выступіла на мерапрыемстве Атлантычнай рады ў Вашынгтоне, піша ТАСС.

«Мы разумеем, што ў будучыні паўстане жалезная заслона паміж Балтыйскімі дзяржавамі і Расіяй і Беларуссю», — адзначыла яна. Перш за ўсё гаворка ідзе аб забеспячэнні эканамічнай і энэргетычнай незалежнасці ад РФ, патлумачыла Сіліня.

У той жа час дасягнуць гэтай мэты «не так і проста», працягнула кіраўнік латвійскага Кабінета міністраў.

«Мы [Балтыйскія рэспублікі] усё яшчэ ў працэсе, гэта патрабуе часу», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай». Ціханоўская апублікавала сумесны артыкул з Аналенай Бербак

Гітанас Наўседа зноў выступіў за аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
7