Фота: dallasnews.com

Фота: dallasnews.com

Пола Аляксандэр называлі «чалавекам у жалезным лёгкім». З-за поліяміеліту ён амаль усё жыццё правёў у баракамеры

«Пол Аляксандэр, «чалавек у жалезным лёгкім», памёр учора. Перахварэўшы на поліяміеліт у дзяцінстве, ён пражыў больш за 70 гадоў у «жалезным лёгкім». У гэты час Пол паступіў у каледж, стаў юрыстам і пісьменнікам. Ягоная гісторыя, пра якую ведалі ўсе, аказвала станоўчы ўплыў на людзей ва ўсім свеце. Пол быў неверагодным прыкладам для пераймання, пра які будуць памятаць і далей», — напісаў арганізатар збору ахвяраванняў на ягоную карысць Крыстафер Улмер.

Пол Аляксандэр захварэў на поліяміеліт у 1952 годзе, калі яму было шэсць гадоў. Ён быў паралізаваны і амаль увесь час праводзіў у апараце «жалезнае лёгкае». Пакідаць камеру ён мог толькі на некалькі гадзін у дзень. Але апошнім часам ён ужо не мог гэтага рабіць.

У 2020 годзе выйшла аўтабіяграфія Аляксандэра пад назвай «Тры хвіліны дзеля сабакі. Гісторыя чалавека, які жыве ў жалезным лёгкім».

Чытайце таксама:

Сын генерала дэ Голя памёр ва ўзросце 103 гадоў

Памёр Эрык Кармэн — аўтар сусветна вядомага хіта All by Myself

Памёр стрыечны брат Пуціна

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
38
Абуральна
5