Скрыншот з відэа
«6 сакавіка 2024 года ў часова акупаваным Бярдзянску была ліквідаваная калабарантка Самойленка Святлана Уладзіміраўна, якая арганізоўвала псеўдавыбары Пуціна на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці», — заявіла Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Паводле звестак ГУР, пасля захопу Бярдзянска ў 2022 годзе жанчына «добраахвотна пайшла на супрацоўніцтва» з акупантамі і працавала ў расійскай акупацыйнай адміністрацыі. Пасля яе прызначылі «намеснікам мэра па пытаннях эканомікі, аграсектара і фінансаў» у Бярдзянску.
Супраць Самойленкі была адкрытая крымінальная справа паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.
«У рамках падрыхтоўкі да псеўдавыбараў Пуціна Святлана Самойленка імкнулася выслужыцца перад маскавітамі: запалохвала і тэрарызавала бярдзянцаў, прымушаючы іх удзельнічаць у незаконным фэйкавым галасаванні», — дадалі ў ГУР.
Раней 6 сакавіка кіраўніца Бярдзянскай гарадской вайсковай адміністрацыі Вікторыя Галіцына, а таксама прадстаўнікі акупацыйных органаў Расіі паведамілі пра падрыў у горадзе аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў жанчына, якая знаходзілася ў ім, памерла.
Горад Бярдзянск і Бярдзянскі раён расійскія войскі акупавалі ў канцы лютага 2022 года.
Чытайце таксама:
У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»
СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя