Айцішніка абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Цяпер мужчыну пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Некалькі месяцаў таму выйшаў прапагандысцкі фільм з ім, дзе ён распавёў пра водкуп і прашэнне аб памілаванні. 

Летась выйшаў прапагандысцкі фільм АТН «Апошні перавод. Бенефіцыяр — тэрарызм: раскрыццё тых, хто спансуе злачынцаў», дзе ў тым ліку паказалі ў калоніі Аляксандра Зіязэтдзінава. У палітвязня была «жоўтая бірка» экстрэміста.

У фільме заяўлялася, што яго затрымалі — а пазней і асудзілі на тры гады — па адным эпізодзе пераводу грошай, але пазней выявілі яшчэ.

«Другі эпізод быў [знайшлі], калі я ўжо тут [у калоніі] знаходзіўся. Мне прапанавалі пакрыць шкоду»,— кажа сам Аляксандр.

У фільме паказалі засакрэчанага аператыўнага супрацоўніка ДФР, які заяўляе, што Зіязетдзінаў «не быў да канца шчыры са следствам і схаваў пяць крыптавалютных плацяжоў на 16 тысяч рублёў». У выніку ён пералічыў на рахункі медыцынскіх установаў «круглую суму», абмяняўшы 31 біткойн. Тады адзін біткойн каштаваў 25 тысяч даляраў (то-бок ён мог «ахвяраваць» дзяржаве тады суму, эквівалентную 775 тысячам даляраў).

Акрамя гэтага, ён падаў хадайніцтва Аляксандру Лукашэнку аб памілаванні. У фільме, які выйшаў у кастрычніку, казалі, што ён чакае рашэнне. Відаць, яно было адмоўным. Цяпер яго зноўку судзяць — па яшчэ больш цяжкіх артыкулах.

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #беларускітыкток #вминске ♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Як дэананімізуюць уладальнікаў крыптакашалькоў і што зрабіць, каб засцерагчыся?

Беларусы расказалі, як на мяжы іх прымушалі прызнацца ў данатах

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
30