Развітанне з журналістам Андрэем Александровічам адбудзецца 1 сакавіка
Грамадзянская паніхіда пройдзе ў пятніцу, 1 сакавіка, у Варшаве па адрасе ul. Fosa 19A (przy kosciole Sw.Katarzyny) / вул. Фоса, 19А (пры касцёле Святой Кацярыны). Пачатак а 16-й гадзіне.
Андрэй Александровіч памёр у лякарні ў Варшаве 24 лютага. Яму было 49 гадоў. Тут працягваецца збор на дапамогу яго сям'і.
З 2019 года Александровіч узначальваў эканамічную газету «Белорусы и рынок». Да таго працаваў у «Белорусской деловой газете», на Deutsche Welle, на сайце «Ежедневник».