Фота: logoysk.by

Фота: logoysk.by

Пераходзіць па колькасці выбаршчыкаў, якія нібыта прагаласавалі датэрмінова, за сакральную мяжу ў 50% ні ў адной з абласцей не наважыліся, хоць, здавалася, прынамсі ў Гомельскай вобласці, дзе ўжо ўчора было запісана 42,83%, гэта абавязкова адбудзецца. Але не, і тут творцы статыстыкі спыніліся на «сціплых» 49,93%.

Прытым гомельцаў ледзь не далі дагнаць магілёўцам, якія ўчора адставалі больш чым на 5%. Але ўсё ж такі дэманстраваны гомельскімі вертыкальшчыкамі цягам усяго перыяду датэрміновага галасавання звышімпэт усё ж вырашылі ацаніць, паставіўшы іх асноўных канкурэнтаў хоць і толькі на паўпрацэнта, але ніжэй — 49,43%.

У астатніх абласцях паказчыкі больш сціплыя: Брэсцкая — 44,71%, Віцебская — 41,71%, Мінская — 40,47% і Гродзенская — 39,98%.

Што ж тычыцца Мінска, то тут вырашылі абмежавацца амаль круглымі 30,07%. 

Чытайце таксама:

Кандыдат-спойлер пра ўдзел у выбарах: «Я — камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба»

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?

У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7