Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Як ужо традыцыйна склалася, прадстаўнікі Лукашэнкі падчас выступлення Ціханоўскай зрабілі дэмарш і пакінулі залу тады, калі ёй далі слова. Пры гэтым Савіных аргументаваў гэта тым, што «запрошаная асоба, якая знаходзіцца пад следствам».

Андрэй Савіных і іншыя члены дэлегацыі з Мінска пакідаюць залу

Андрэй Савіных і іншыя члены дэлегацыі з Мінска пакідаюць залу

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, пра адсутнасць выбараў і непрызнанне «бязвыбараў» 25 лютага, заклікала не прызнаваць новапрызначаны «парламент» і не запрашаць чальцоў гэтага нелегітымнага ўтварэння на сесіі ПА АБСЕ. Таксама яна заклікала да рашучасці і нестандартных рашэнняў.

Андрэю Савіных слова таксама далі, ён як звычайна ў такіх выпадках гаварыў пра неабходнасць перамоў для «аднаўлення механізмаў бяспекі ў Еўропе» і пра «добрасуседства Беларусі».

Чытайце таксама:

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
47
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3