Андрэй Мукавозчык Андрей Муковозчик Andrey Mukovozchik

Андрэй Мукавозчык. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У праграме «Скажинемолчи» на БТ вядучая Вікторыя Папова заўважыла, што цяпер усіх журналістаў правяраюць: «Цяпер без праверкі нацбяспекі ты ніякія мерапрыемствы не наведаеш. Але ж ёсць памылкі.

Ёсць людзі з аднолькавымі прозвішчамі, якія не стаялі, не рабілі, не прыцягваліся. Але іх не пускаюць, пазбаўляюць. У гэтага медаля ёсць адваротны бок. І мы пазначаем гэтых людзей. Мы іх адварочваем на пустым месцы. Як тут быць? Ці правільна працуе сістэма правасуддзя?»

«Гэта дыялектыка. Любое белае ўтрымлівае ў сабе трошкі чорнага. Ні адна сістэма не працуе ідэальна. Тое, што мы цяпер гаворым, ужо крокі да таго, каб яна працавала лепей», — адказаў ёй Мукавозчык.

Прапагандыст тлумачыць: там выконваюць загады.

«У нас задаюць пытанне: «Што мне рабіць? Я журналістка і па службовых абавязках падпісана на экстрэмісцкія каналы. Вось калі ў мяне возьмуць тэлефон і правераць, што са мною будзе?

Нармальны адказ — забяруць на 15 сутак. І за гэты час разбяруцца. Чалавек з ГУБАЗіК не павінен ведаць, што я Мукавозчык. Ён бачыць у мяне падпіску на NEXTA, Матольку і рэагуе так, як яму прадпісвае службовая інструкцыя. І ён абсалютна мае рацыю».

Чытайце яшчэ:

Мукавозчык: Пагоню пара ў іх забіраць, яна павінна быць наша

Мукавозчык узначаліў секцыю публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў

Комік Танковіч — пра Мукавозчыка, Галыгіна і працу ў NEXTA

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5