Брэмэ памёр у выніку спынення сэрца ў ноч з панядзелка на аўторак у Мюнхене. Яго даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі.

Брэмэ забіў пераможны гол нямецкай нацыянальнай каманды ў фінале чэмпіянату свету 1990 года з Аргенцінай (1:0).

На працягу сваёй кар'еры Брэме выступаў за такія клубы, як «Баварыя», «Кайзерслаўтэрн», «Інтэр», «Сарагоса». Больш за ўсё матчаў нямецкі футбаліст правёў у складзе «Кайзерслаўтэрна» — 319. У гэтых гульнях Брэме адзначыўся 53 галамі і 19 выніковымі перадачамі.

Брэмэ дэбютаваў у зборнай Нямеччны 15 лютага 1984 года. У складзе Нямецкай нацыянальнай каманды ён правёў 86 матчаў, у якіх адзначыўся васьмю галамі.

Чытайце таксама:

Беларускі галкіпер можа стаць гульцом 13-разовага чэмпіёна Польшчы

Мбапэ заключыў кантракт з «Рэалам» да 2029 года

Нямецкія фанаты спынілі футбольны матч, узброіўшыся новымі тэхналогіямі ВІДЭА

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0