«Тактыка-спецыяльны занятак МУС», які паказалі ў сюжэце, асабіста прымала Наталля Качанава. 

«Па сцэнары выбаршчык, прыйшоўшы на ўчастак для галасавання, фатаграфуе бюлетэнь — гэта парушэнне закона. На заўвагі старшыні выбарчай камісіі не рэагуе. Парушальніка прыйшлося затрымаць супрацоўнікам міліцыі. Мінскі гарнізон адпрацоўвае варыянты, якія могуць адбыцца ў рэальным жыцці. 

А гэты натоўп людзей ля будынка выбарчага ўчастка штучна стварыў чаргу. Далей болей — гнеўныя крыкі і нават падпал чалавека. Але група захопу ўжо тут. Дэбашыры затрыманыя, а пацярпеламу аказана неабходная медыцынская дапамога. 

Сярод іншых сцэнарыяў — правакацыі на ўчастку для галасавання, выяўленне нічыйнай сумкі, неапазнаны лятальны апарат у небе над будынкам, дзе размешчаны выбарчы ўчастак. Праваахоўнікі адпрацавалі разнастайныя сітуацыі», — распавядае карэспандэнт.

 

Ахоўваць участкі ў дні галасавання будуць не толькі праваахоўнікі, але і, як гаворыцца ў сюжэце, байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку БРСМ, а таксама ветэраны міліцыі.

 

З гэтага тыдня асабовы склад міліцыі перавядуць на ўзмоцнены варыянт службы. Больш за 10 тысяч чалавек возьмуць пад кантроль выбарчыя ўчасткі, справаздачыцца МУС.

«З улікам вопыту 2020 года прынята рашэнне аб стварэнні мабільных груп хуткага рэагавання», — гаворыцца ў сюжэце.

«Гэта групы хуткага рэагавання з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, таксама з ліку спецпадраздзяленняў у поўнай экіпіроўцы, узброеныя аўтаматычнай зброяй», — кажа Аляксандр Купчэня, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС.

Чытайце таксама:

Гайдукевіч даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму» выданню і расказаў, чаму члены ягонай партыі выглядаюць як клоны

«Даярка з Хацапетаўкі» абагнала Эйсманта. Што найбольш глядзелі на ТБ у студзені? 

«Приглашаем и всех вас, это долг гражданский наш». У Нароўлі матываваць выбаршчыкаў выйшлі мясцовыя творцы ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
31
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
21