Паводле яго слоў, за час працы камісіі на разгляд паступіла 150 заяў, з іх разгледжана 37, якія адпавядалі ўсім неабходным патрабаванням. Як адзначыў генпракурор, прымаліся розныя рашэнні, аднак «каля дзесяці асобаў вярнуліся і працягваюць жыць у Беларусі».

«З ліку тых, хто вярнуўся на радзіму, 5-6 чалавек добраахвотна расказалі пра тыя ўмовы, у якіх яны пражывалі за мяжой, і дзякуюць за магчымасць вярнуцца ў Беларусь», не здолелі дакладна падлічыць сілавікі.

У гэтым годзе ў камісію паступіла ўжо 12 заяў, паведаміў Швед.

Камісію, што разглядае справы эмігрантаў, якіх на радзіме могуць вінаваціць па «экстрэмісцкіх» артыкулах, стварылі ў лютым 2023 года. Яе працу працягнулі і на гэты год. 

Чытайце таксама:

Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны 

«Товарищ прокурор, поговори со мною». Стварэнне камісіі пад кіраўніцтвам Шведа натхніла на творчасць Паўла Лібера ВІДЭА

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4