Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Напярэдадні гэты чалавек быў удзельнікам застолля ў сяброў. Потым яны некуды пайшлі, а яго чамусьці замкнулі. Як пасля расказаў пацярпелы, ён з часам успомніў, што «трэба тэрмінова па справах». Шукаючы магчымасці выйсці з кватэры, ён звязаў прасціны і паспрабаваць па іх спусціцца.

Ці то сама ідэя, ці то спроба яе рэалізацыі не былі надта добрымі — скончылася тым, што мужчына сарваўся ўніз. Прызямліўся ён на «пятую кропку», таму рукі і ногі засталіся цэлыя, але ў цэлым чалавек пацярпеў. Цяпер ён у бальніцы.

Чытайце таксама:

Чацвёра білі, а трое здымалі на тэлефон. Дзяўчынка з-пад Мінска стала ахвярай булінгу

У Мінску загарэўся інтэрнат

У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0