Фота: Christophe Ena / AP

Фота: Christophe Ena / AP

Траты «Рэала» на Мбапэ складуць прыкладна 500 мільёнаў еўра. У гэтую суму ўваходзяць падпісны бонус для гульца і яго заробак за пяцігадовы перыяд, паведамляе sports.ru са спасылкай на іспанскія СМІ.

Адзначаецца, што ў «Мадрыда» ёсць магчымасць пакрыць такія выдаткі. Каб прафінансаваць угоду, клуб можа выкарыстоўваць 128 мільёнаў еўра з уласных сродкаў і крэдыты на суму 265 млн еўра.

Акрамя таго, «Рэал» ужо значна разгрузіў сваю зарплатную ведамасць — за мінулы год яна скарацілася на 78,4 млн еўра.

Таксама чакаецца, што даходы каралеўскага клуба ад стадыёна «Сант'яга Бернабеу» вырастуць да 317 млн еўра пасля завяршэння будаўнічых работ. Цяпер яны складаюць 150 млн еўра.

Кіліян Мбапэ выступае за ПСЖ з 2018 года, куды ён перайшоў з «Манака».

Чытайце таксама:

У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі засталася на ранейшым месцы

Футбаліст «Баварыі» на Дзень закаханых атрымаў не валянцінку, а чырвоную картку

Здзейснены самы дарагі трансфер у жаночым футболе. Але гэта проста мізэр у параўнанні з мужчынскімі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1